https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


З пачатку вясны ад укусаў кляшчоў у Беларусі пацярпелі прыблізна тысяча чалавек


Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
З пачатку вясны ў арганізацыі аховы здароўя Беларусі звярнуліся больш за 970 чалавек, пацярпелых ад укусаў кляшчоў, больш як 370 з іх — дзеці.

Вынікі энтамалагічнага маніторынгу паказалі, што колькасць кляшчоў у прыродных біятопах гэтай вясной павялічылася ў тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года. Значнае павелічэнне колькасці кляшчоў адзначаецца ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. 

Спецыялісты нагадваюць, што ў Беларусі кляшчы з`яўляюцца пераносчыкамі дзевяці ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, штогод рэгіструюцца два з іх — клешчавы энцэфаліт і хвароба Лайма (клешчавы барэліёз). Заражэнне чалавека гэтымі інфекцыямі адбываецца праз укус кляшча, а клешчавым энцэфалітам можна захварэць таксама пры ўжыванні ў ежу сырога казінага малака. 

Пры наведванні лясоў неабходна апранаць максімальна закрытае адзенне і абутак, выкарыстоўваць рэпелентныя і акарыцыдныя сродкі, нагадваюць спецыялісты. Кожную гадзіну-дзве трэба праводзіць сама- і ўзаемаагляды для выяўлення кляшчоў на адзенні. Поўны і ўважлівы агляд цела і адзення неабходна правесці і пасля вяртання з лесу. Неабходна агледзець пасля прагулак свойскіх жывёл. 

Вясной і ў пачатку лета пажадана не прыносіць дамоў букеты лясных кветак, на якіх можа быць клешч. Казінае малако перад ужываннем неабходна кіпяціць не менш як дзве хвіліны. 

Кляшча, які прысмактаўся да цела, трэба неадкладна выдаліць (пінцэтам, пры дапамозе ніткі ці спецыяльнага прыстасавання), ранку — прадэзынфікаваць растворам ёду або спіртам, а затым звярнуцца ў медыцынскую ўстанову. Знятага кляшча неабходна захоўваць у шчыльна закаркаваным флаконе і перадаць спецыялістам для вызначэння яго інфікавання.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2015
 
Дата публикации:17.05.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1402
 
Ключевые слова:
Клещ Иксодовые Инфекция Энцефалит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме