https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трынаццацігадовая школьніца, якая знікла 1 кастрычніка ў Мінску, сама выйшла на сувязь з бацькамі


Трынаццацігадовая школьніца Ганна Лашкіна, якая знікла 1 кастрычніка ў Мінску, знойдзеная, яна жывая, паведамляе пошукава-ратавальны атрад "Анёл".
Нагадаем, 1 кастрычніка школьніца прыблізна ў 19.15 пайшла з дому на вуліцы Чайлыткі на заняткі ў касцёл на вуліцы Лабанка. У касцёла яна не з`явілася.

Паводле інфармацыі ПРА "Анёл", Ганна самастойна паведаміла пра сваё месцазнаходжанне бацькам. На месца тут жа выехалі бацькі, супрацоўнікі міліцыі і пошукавікі атрада. З дзяўчынкай усё добра. Яна жывая і здаровая. У медыцынскай дапамозе не мае патрэбы. Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць прычыны здарэння.

"Анёл" выказаў удзячнасць усім неабыякавым людзям і пошукавай групе за дапамогу ў інфармацыйнай падтрымцы, расклейцы арыенціровак і актыўны ўдзел у пошуках. "Выказваем удзячнасць усім супрацоўнікам МНС (калегам бацькі Ганны), якія не пакінулі свайго таварыша і калегу ў такой цяжкай сітуацыі, якія падтрымлівалі родных і бралі актыўны ўдзел у пошуках з першай хвіліны знікнення дзіця. Дзякуем за выдатную каардынацыю супрацоўнікам МУС, высокі ўзровень і прафесіяналізм іх дзейнасці. Бацькі Ганны таксама выказваюць словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам пошукаў", — гаворыцца ў паведамленні валанцёраў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:04.10.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:873
 
Ключевые слова:
Поисково-спасательный отряд "Ангел" Мінск Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме