https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія вучоныя распрацавалі метад аднаўлення нейронных сетак без хірургічнага ўмяшання


Аб гэтым паведаміў 19 лістапада намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Кульчыцкі.
"Адна з задач - сфарміраваць нейронныя сеткі пацыенту, у якога яны разбураны ў выніку траўмы галаўнога мозга, інсульту. Цяпер ёсць магчымасць вырошчваць нейронападобныя элементы, якія мы стараемся ўвесці пацыенту не класічным шляхам - унутрывенна, унутрыартэрыяльна або пасля трэпанацыі чэрапа непасрэдна ў мозг, а шляхам увядзення ў канцы чэрапна-мазгавых нерваў, у прыватнасці нюхальнага нерва пад слізістую носа", - адзначыў Уладзімір Кульчыцкі.

Паводле яго слоў, метад, распрацаваны беларускімі вучонымі, не такі траўматычны, як хірургічнае ўмяшанне, што асабліва важна для пацыентаў у цяжкім стане.

"Уздоўж нервовых ствалоў, у прыватнасці нюхальнага нерва, гэтыя клеткі самі мігрыруюць у зону, дзе разбураны ўчастак, і ўбудоўваюцца ў гэту зону, аднаўляюць нейронныя сеткі", - растлумачыў ён.

Міністэрства аховы здароўя ўжо адобрыла прымяненне гэтага метаду. Плануецца, што гэта будзе зроблена ў 2016 годзе. "Калі працэс пухлінны, то, безумоўна, толькі нейрахірург павінен аперыраваць. Але калі гэта траўма або кровазліццё, то наш метад можа быць прыменены", - канстатаваў Уладзімір Кульчыцкі.

19 лістапада 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:646
 
Ключевые слова:
Физиология Медицина Здравоохранение Инновации Нейрохирургия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме