https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 86 працэнтаў насельніцтва Беларусі плануе прыняць удзел у маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах


Аб гэтым сведчаць даныя сумеснага сацыялагічнага даследавання Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Згодна з атрыманымі ў ходзе даследавання данымі, аб правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка 2015 года ведае практычна ўсё насельніцтва краіны (96,7 працэнта).

Вынікі сацыялагічных апытанняў паказваюць, што 86,2 працэнта насельніцтва рэспублікі плануе прыняць удзел у маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах: на адпаведнае пытанне 72 працэнты апытаных адказалі "так", 14,2 працэнта - "хутчэй так". 

У разрэзе рэгіёнаў найбольшая чаканая электаральная актыўнасць зафіксавана ў Мінскай (91,4 працэнта), Брэсцкай (89,7 працэнта) і Гродзенскай (89,1 працэнта) абласцях.

Узровень чаканай яўкі вышэйшы сярод вяскоўцаў, чым гараджан (91,7 працэнта і 84,1 працэнта адпаведна), сярод жанчын, чым мужчын (89,2 працэнта і 82,5 працэнта). У старэйшых узроставых групах доля рэспандэнтаў, якія плануюць прыняць удзел у галасаванні, вышэйшая, чым у малодшых (91,2 працэнта сярод рэспандэнтаў ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя, у сярэднім па 87,5 працэнта - 30-59 гадоў, 79,6 працэнта - 18-29 гадоў). 

Сярод прычын, якія падахвочваюць грамадзян удзельнічаць у выбарах Прэзідэнта, 67,7 працэнта рэспандэнтаў назвалі грамадзянскі абавязак. Кожны трэці (33 працэнты) пойдзе на выбарчыя ўчасткі, каб выказаць сваё меркаванне, стаўленне да сітуацыі ў краіне.

22 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.09.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:861
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме