https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У мінскім метро 14—18 верасня пройдзе спецмерапрыемства "Арсенал" па папярэджанні і спыненні правапарушэнняў у сферы абароту зброі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе метрапалітэна.
У мінскім метро 14—18 верасня пройдзе спецмерапрыемства "Арсенал" па папярэджанні і спыненні правапарушэнняў у сферы абароту зброі.

"Гэтае мерапрыемства накіраванае на тое, каб пасажыры метро больш уважліва ставіліся да правілаў правозу зброі. Нярэдка правозяцца страйкбольныя стрэльбы, але не ўсе могуць іх адрозніць ад баявых. Правозяць і спартыўныя стрэльбы, якія па правілах павінны быць зачахлёныя і ўпакаваныя. Ёсць і парушальнікі", — паведаміў прэс-сакратар прадпрыемства Андрэй Кузьмін. 

Так, за восем месяцаў гэтага года супрацоўнікамі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна за незаконныя дзеянні адносна зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў затрыманыя два чалавекі, у дачыненні да якіх распачатыя крымінальныя справы, 17 — прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. 

Метрапалітэн нагадвае, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў заканадаўствам (арт. 295 Крымінальнага кодэкса) устаноўленае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад двух да дванаццаці гадоў. Разам з тым добраахвотная здача зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, якія захоўваюцца незаконна, вызваляе ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2015
 
Дата публикации:09.09.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1125
 
Ключевые слова:
Мінск Метрополитен "Арсенал" Безопасность на транспорте
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме