https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На "Камяніцу-2015" прыедуць артысты з Польшчы, Эстоніі і Украіны


Арганізатары фестывалю "Камяніца" (пройдзе 5 верасня) аб`явілі артыстаў, якія выступяць на галоўнай сцэне: у бягучым годзе імі стануць Dzikie Jablka (Польшча), Trad Attack! (Эстонія), "Дрымба Да Дзыга" (Украіна).
"Традыцыйна прадстаўнічым будзе склад замежных гасцей. Упершыню на "Камяніцы" выступіць прадстаўнік Эстоніі - існуючая ўсяго паўтара года фолк-група Trad Attack! ужо стала сенсацыяй на радзіме, а таксама зачаравала гледачоў у дзясятцы іншых краін, уключаючы Германію, Малайзію, ЗША. Польшчу будзе прадстаўляць калектыў Dzikie Jablka, уладальнік гран-пры фестывалю Mikolajki Folkowe, які спалучае народны матэрыял з афрыканскімі рытмамі. Украіну - фолк-рокеры "Дрымба Да Дзыга", - расказалі арганізатары.

Пры гэтым аснову музычнай праграмы, як і ў папярэднія гады, складаюць лепшыя беларускія фолк-калектывы. Гледачоў "Камяніцы-2015" парадуюць "Стары Ольса", "Альтанка", гамяльчане "Ягорава гара", а таксама група Vuraj. Адным з завяршальных акордаў фестывалю гэтага года стане выступленне групы Znich, якая выконвае фолк-метал.

"Фестываль захоўвае дэмакратычнасць, але пры гэтым яго праграма становіцца ўсё больш эксклюзіўнай. На адной сцэне сустракаюцца розныя краіны і традыцыі, розныя гучанні і падыходы да народнага матэрыялу. Гэта здавальненне для ўсіх - і гледачоў, і саміх музыкантаў", - лічыць член аргкамітэта фестывалю Алег Хаменка.

Важным складнікам "Камяніцы-2015" таксама будзе вялікі кірмаш нацыянальнай культуры з народнымі рамёствамі, танцамі, гульнямі і выстаўкамі. Акрамя таго на фестывалі будзе працаваць другая сцэна, дзе будуць выступаць студэнцкія і аматарскія фолк-калектывы. Заяўкі на ўдзел у кірмашы і другой сцэне арганізатары прымаюць да 25 жніўня з апісаннем, прыкладамі і кантактамі.

"Камяніца" праходзіць на маляўнічай тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, за 4 км ад МКАД) з 2009 года. Грошы ад мерапрыемства дапамагаюць музею ўтрымліваць самую вялікую ў Беларусі калекцыю драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў. Сёмы па ліку фолк-фестываль пройдзе пры падтрымцы ААТ "Банк БелВЭБ".

17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.08.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1139
 
Ключевые слова:
"Камяніца-2015" Фэст культуры Фолк-фестиваль Народное искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме