https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За суткі ў Гомельскай вобласці здарыліся два лясныя і два тарфяныя пажары, аб`яўлены чырвоны ўзровень небяспекі


Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
З 6 гадзін раніцы 4 жніўня да 6 гадзін 5 жніўня ў Гомельскай вобласці ліквідаваны два тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,43 га ў Хойніцкім і Рагачоўскім раёнах, два лясныя пажары на агульнай плошчы 1,02 га ў Кармянскім і Ельскім раёнах, адзін пажар сухой травы і хмызняку на плошчы 2 га ў Лоеўскім раёне, 

У рэгіёне аб`яўлены чырвоны ўзровень небяспекі ў выніку пагаршэння ўмоў надвор`я, адзначылі ў ведамстве. У сувязі з ўстанаўленнем сухога і гарачага надвор`я ў лясах Гомельскай вобласці рэзка ўзрасла пажарная небяспека. Ратавальнікі рэкамендуюць устрымацца ад наведвання лясной тэрыторыі ў пажаранебяспечны перыяд і нагадваюць, што распальваць вогнішчы ў лясах і на тарфяніках цяпер забаронена.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 5 жніўня 2015
 
Дата публикации:05.08.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:817
 
Ключевые слова:
Жара Пожары Гомельшчына Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме