https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі кошт 1 кв.м жылля з дзяржпадтрымкай у 2015 годзе складзе каля Br7,5 млн


Аб гэтым заявіў 5 лютага журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.
У Беларусі кошт 1 кв.м жылля, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, у 2015 годзе складзе каля Br7,5 млн.

"На жыллё з дзяржпадтрымкай мы ўтрымаем цану на працягу 2015 года на тым узроўні, які склаўся па стане на снежань 2014 года, - каля Br7,5 млн. Калі арыентавацца на сярэднюю зарплату па краіне, якая склалася на ўзроўні каля Br6 млн, то кошт квадратнага метра недалёка. Работа зроблена вялікая, і ёсць разуменне, як гэту цану ўтрымаць на працягу ўсяго года", - адзначыў Анатоль Чорны.

Што датычыцца аб`ёмаў уводу жылля з дзяржпадтрымкай, то, паводле слоў Анатоля Чорнага, у 2015 годзе плануецца пабудаваць 1,6 млн кв.м. "Гэта тыя квадратныя метры, якія пацверджаны крыніцамі фінансавання", - сказаў ён. Паводле яго слоў, сродкаў дастаткова, каб дабудаваць жыллё, будаўніцтва якога пачалося ўжо. Узвядзенне новых дамоў будзе весціся ў абмежаванай колькасці. "У асноўным стаўка зроблена на завяршэнне пачатага будаўніцтва. Усе такія дамы будуць уведзены да канца года", - растлумачыў міністр.

У цэлым у 2015 годзе ў Беларусі прадугледжваецца пабудаваць каля 5 млн кв.м жылля.

5 лютага 2015, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.02.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:884
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Строительство Господдержка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме