https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курс валют на 2 лютага


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку рынку на 2 лютага 2015 года.
На 2 лютага Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: 

Долар ЗША — 15.400 беларускіх рублёў (абсалютны максімум) 
Еўра — 17.440 
Расійскі рубель — 223,50 
Украінская грыўна — 967,34 

Кошык валют — 2.940,57 

У параўнанні з пятніцай, 30 студзеня, афіцыйны курс долара вырас на 40 рублёў (0,26%), еўра — на 100 (0,58%), расійскага рубля — знізіўся на 1 рубель (0,45%), грыўны — вырас на 2,47 рубля (0,26%). Курс кошыка валют вырас на 2,12 рубля (0,07%) у параўнанні з пятніцай і на 170,32 рубля (6,15%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак). 

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,1325, "долар/расійскі рубель" — 68,904, "долар/грыўна" — 15,92. 

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 2 лютага ў 9.40 долар куплялі па 15.300—15.530 і прадавалі па 15.620—15.710 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі вырас на 46 рублёў (да 15.446), продажу — на 45 (да 15.688). 

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 15.300—15.600 пры куплі, 16.000—16.500 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2015
 
Дата публикации:02.02.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:744
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме