https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прадстаўнікі 43 арганізацый атрымаюць званне "Мецэнат культуры Беларусі"


Аб гэтым паведаміла 16 студзеня на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.
Пры вызначэнні дастойных такога звання ўлічваўся шэраг умоў: сацыяльная значнасць праекта, доўгатэрміновасць аказання дапамогі, грамадскі рэзананс. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання мецэнатаў пройдзе 19 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

На думку Ірыны Дрыга, мецэнаты, якія падтрымліваюць розныя культурныя праекты, не павінны застацца без увагі грамадскасці. Дзякуючы іх падтрымцы рэалізавана шмат дастойных праектаў, а таму гэтыя людзі, якія зрабілі добрыя справы, заслугоўваюць павагі.

Аб`ём спонсарскай дапамогі вялікі - у 2014 годзе атрымана каля Br50 млрд. За сродкі спонсараў арганізуюцца новыя пастаноўкі, выстаўкі, адкрываюцца экспазіцыі, у прыватнасці экспазіцыя ў Брэсцкай крэпасці, рэалізаваны іншыя праекты. Пазабюджэтныя сродкі склалі 70 працэнтаў у аб`ёме сродкаў, зрасходаваных на правядзенне фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", многія праекты Белдзяржфілармоніі праходзяць дзякуючы падтрымцы мецэнатаў. Прыклады такой дапамогі могуць прывесці і тэатры, і музеі. Прыемна, што часта спонсары самі ініцыіруюць рэалізацыю нейкіх праектаў.

Спонсарская дапамога з`яўляецца дадатковай да дзяржаўнай падтрымкі ўстаноў культуры, дадала першы намеснік міністра. Кожны год з бюджэту выдзяляюцца сродкі на новыя пастаноўкі, на арганізацыю гастрольнай дзейнасці. Аднак, калі тэатр жадае арганізаваць дадатковыя праекты, трэба разлічваць на свае магчымасці і спонсарскую падтрымку.

Магчымасць праводзіць штогод акцыі "Мецэнат культуры Беларусі" не выключана, аднак дакладнага адказу на гэта пытанне сёння няма. Тым не менш Міністэрства культуры будзе сачыць за развіццём мецэнацтва ў Беларусі і шукаць магчымасці, каб заахвоціць дастойных.

16 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1680
 
Ключевые слова:
Акция Меценат культуры Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме