https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуса робіць беларусам не толькі багатая культурная спадчына, але і мова


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 20 студзеня ў Мінску на 42-м з`ездзе грамадскага аб`яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
"Культура — вось што робіць беларуса беларусам, а не проста "тутэйшым", у якім бы пункце зямнога шара ён ні знаходзіўся. Не толькі наша багатая спадчына — літаратура, музыка, архітэктура — але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны памятаць, і каштоўнасці, якія мы павінны паважаць", — цытуе кіраўніка дзяржавы дзяржаўнае агенцтва БелТА. 

"Ёсць ходкае меркаванне: у сучасным свеце няма месца нацыянальным культурам, а ім на змену прыходзіць адна — глабальная. Думаю, што гэта не так. У кожнага народа ёсць уласная сістэма каардынат, вектар развіцця, зададзены яго гістарычным вопытам і нацыянальнай культурай. Праз іх прызму мы ўспрымаем свет. Ці далучаемся мы да эканамічных альянсаў, ці пераймаем тэхналогіі, ці далучаемся да сусветнай культуры, мы ўсё адно ўсё праламляем праз сябе. І гэта дазваляе нам перажыць, "пераварыць", калі хочаце, глабалізацыю, узяць ад яе толькі тое, што нас умацоўвае", — заявіў Лукашэнка. 

На думку беларускага кіраўніка, "інтэграцыйныя працэсы, сустрэчы з людзьмі іншых традыцый, іншага сацыяльнага вопыту падахвочваюць больш уважліва ўзірацца". Лукашэнка ў гэтай сувязі нагадаў пра чэмпіянат свету па хакеі, які ў маі мінулага года ўпершыню прайшоў у Беларусі. "Мы паўсталі перад гасцямі як самабытны еўрапейскі народ. Нашы адкрытасць і дружалюбнасць, спакой і гасціннасць прымусілі не толькі дзівіцца прыезджых, але і ў нас саміх выклікалі гонар і самапавагу. І ў гэтым вялікая заслуга вас — моладзі, тых дзяўчат і хлопцаў, якія запісаліся ў валанцёры і зрабілі ўсё, каб госці пазналі Беларусь і яе жыхароў з найлепшага боку", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2015
 
Дата публикации:20.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1562
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Глобализм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме