https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белстат: Кожны чацвёрты жыхар Беларусі — маладыя людзі ад 14 гадоў да 31 года


На 1 студзеня 2015 года ў Беларусі пражывала 2 млн. 120,9 тыс. чалавек ад 14 гадоў да 31 года — амаль кожны чацвёрты жыхар рэспублікі, гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня моладзі Беларусі, які адзначаецца 28 чэрвеня.
У гарадскіх пасёлках пражывала 1 млн. 777,5 тыс. чалавек (83,8% моладзі), у сельскай мясцовасці — 343,4 тыс. чалавек (16,2%). 

Паводле даных статыстыкі, у 2014 годзе шлюб узялі 60.803 жанчыны і 54.501 мужчына ад 14 да 31 года. Жанчыны бяруць шлюб пераважна ў 20—24 гады (49,9%), у той час як большая частка маладых мужчын ствараюць сем`і ў 25—30 гадоў (56,8%). 

У 2014 годзе ў жанчын ад 14 да 31 года нарадзілася 84.415 дзяцей, з іх першынцы склалі больш за палову (57%), народжаныя другімі — 34,8%, трэцімі — 6,7%, чацвёртымі і больш — 1,5%. Пераважная большасць дзяцей (86,4%) нарадзілася ў маладых мам, якія жывуць у зарэгістраваным шлюбе. 

Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, на пачатак 2015 года фізкультурай і спортам займаліся 45,6% маладых мужчын і 40,8% маладых жанчын 16—30 гадоў. Паводле даных абследавання, сярод моладзі, якая займаецца фізічнай культурай і спортам, доля тых, хто наведвае арганізаваныя заняткі, сярод мужчын складае 56,1%, сярод жанчын — 46,3%. Штодня спартыўным заняткам надаюць час больш за 6% маладых мужчын і жанчын. Пры гэтым 4—6 раз у тыдзень займаецца кожны дзясяты. 

271,3 тыс. чалавек, ці 56,5% усяго міграцыйнага абароту рэспублікі за 2014 год, склалі маладыя людзі 14—30 гадоў. Сярод усіх маладых людзей, якія змянілі месца жыхарства ўнутры рэспублікі, пераважаюць жанчыны — 73,5 тыс. чалавек (56,5%), а вось сярод усёй моладзі, якая пераязджае за межы краіны на пастаяннае месца жыхарства, лідзіруюць мужчыны — 6,8 тыс. чалавек (60,4%). 

Прыток унутранай міграцыі ў 2014 годзе ў разрэзе абласцей і Мінска адзначаны толькі ў сталіцы і склаў 11.404 чалавекі. "Гэта звязана з магчымасцю працаўладкавання, навучання, ажыццяўленнем іншых жыццёвых планаў моладзі, якія рэалізуюцца ў Мінску", — пракаментавалі ў статкамітэце. Ва ўсіх іншых абласцях маладых людзей, якія выехалі, больш, чым тых, хто прыехаў. Найбольшым міграцыйным змяншэннем моладзі характарызуецца Брэсцкая вобласць (3.124 чалавекі), найменшым — Віцебская вобласць (711 чалавек).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:28.06.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1013
 
Ключевые слова:
Статистика Миграция День молодёжи Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме