https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Х Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» ўнясе важкі ўклад ва ўмацаванне даверу паміж краінамі


Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам форуму, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сёлетні форум праводзіцца ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Гэта наша агульная гісторыя, якую мы абавязаны ахоўваць і абараняць ад спроб перагляду і фальсіфікацыі, — гаворыцца ў прывітанні. — У той страшнай вайне мы змаглі выстаяць, таму што былі разам. І сёння таксама павінны быць адзіныя ў шчырым імкненні да міру і ўзаемаразумення».

«Сродкам масавай інфармацыі, усведамляючы сваю гістарычную адказнасць перад грамадствам, неабходна заняць у гэтых працэсах канструктыўную пазіцыю», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што гэты медыяфорум унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне даверу і супрацоўніцтва паміж краінамі і народамі.

Звязда, 8 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:08.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1144
 
Ключевые слова:
Медиафорум 70-летие Победы СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме