https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва ўніверсітэтах Беларусi існуе недахоп у выкладанні прадметаў на беларускай мове


Такое меркаванне выказаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ў інтэрв`ю парталу catholic.by.
Разам з тым ён адзначыў, што з усіх канфесій, якія ёсць у краіне, каталіцкі касцёл зрабіў вельмі шмат для беларускай мовы.

"У нас перакладзены і выдадзены ўсе літургічныя кнігі, фундаментальныя тэксты, дакументы Другога Ватыканскага Сабору. Пры падрыхтоўцы апошняга з`явілася новая тэрміналогія, бо падчас перакладу многіх слоў не існавала ў беларускай мове. Вельмі хутка ў нас перакладаюцца энцыклікі, што з`яўляецца ўкладам не толькі ў жыццё касцёла, але і ў беларускую культуру, бо гэта культура абагачаецца рэлігійным зместам", — заявіў Кандрусевіч.

"Як успрымае беларускую мову грамадства — іншая справа. Мы бачым, што ў краіне існуе не такая вялікая колькасць беларускамоўных школ і гімназій. Я сустракаюся са студэнтамі, з размовы з якімі магу заўважыць, што існуе недахоп у выкладанні прадметаў на беларускай мове. Але з боку касцёла мы робім усё магчымае, бо, напрыклад, набажэнствы ў нас праводзяцца ў асноўным на беларускай мове", — дадаў Кандрусевіч.

БелаПАН
Мінск, 6 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:06.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1044
 
Ключевые слова:
Религия Костёл Христианство Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме