На 6 мая Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 14.470 беларускіх рублёў
Еўра — 16.060
Расійскі рубель — 280,50
Украінская грыўна — 684,97
Кошык валют — 3.083,45 (абсалютны максімум)
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 170 рублёў (1,19%), еўра — на 100 (0,63%), расійскага рубля — на 3 (1,08%), грыўны — на 12,03 (1,79%). Курс кошыка валют вырас на 29,82 рубля (0,98%) у параўнанні з папярэднім днём і на 313,20 рубля (11,31%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,1099, "долар/расійскі рубель" — 51,586, "долар/грыўна" — 21,125.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 6 мая ў 8.55 долар куплялі па 14.000—14.340 і прадавалі па 14.400—14.550 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 70 рублёў (да 14.245), продажу — на 92 (да 14.480).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 14.200—14.300 пры куплі, 14.400—14.500 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 мая 2015
Мінск, 6 мая 2015