https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беллегпрам стварае бізнес-інкубатар па пошуку разам з ІП інавацыйных рашэнняў для галіны


Аб гэтым 24 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў заявіў старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык.
Канцэрн "Беллегпрам" стварае бізнес-інкубатар для пошуку разам з малым бізнесам, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі юрыдычнымі асобамі інавацыйных рашэнняў для галіны. 

Бізнес-інкубатар будзе займацца такім напрамкам, як укараненне ІТ-тэхналогій у дзейнасць прадпрыемстваў. "Акрамя таго, мы прапануем прадпрымальнікам паспрабаваць новыя формы супрацоўніцтва з прадпрыемствамі канцэрна", - сказаў Мікалай Яфімчык. Так, саіскальнікам прадастаўляецца магчымасць рэалізаваць свае праекты і ідэі па рэалізацыі тавараў і паслуг на знешнія і ўнутраныя рынкі, па стварэнні і вытворчасці запатрабаваных тавараў лёгкай прамысловасці, арганізацыі вытворчасці, новых форм і метадаў кіравання прадпрыемствамі.

Мікалай Яфімчык расказаў, што аб`ём рэалізацыі прадукцыі канцэрна праз ІП складае сёння амаль 5 працэнтаў. З улікам задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы на нарадзе па пытаннях прадпрымальніцтва, канцэрн мае намер нарошчваць продажы праз названы канал. Для гэтага ў адрас суб`ектаў малога бізнесу праз СМІ накіравана пісьмо, у якім прапануюцца формы супрацоўніцтва з легпрамам. На 27 сакавіка назначана правядзенне сустрэчы з прадпрымальнікамі. Мікалай Яфімчык падкрэсліў, што да пачатку 2016 года, калі для ІП заканчваецца тэрмін рэалізацыі тавараў без дакументаў, што пацвярджаюць іх набыццё, плануецца прыцягнуць істотную колькасць малога прадпрымальніцтва да ўзаемадзеяння ў сферы вытворчасці і рэалізацыі тавараў легпрама.

24 сакавіка 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.03.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1150
 
Ключевые слова:
Беллегпром Предпринимательство Бизнес-инкубатор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме