https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сотні прадпрымальнікаў найбуйнейшых рынкаў Гомеля, Рэчыцы ды іншых гарадоў Гомельскай вобласці спынілі працу


Прадпрымальнікі не могуць падаць сертыфікаты і таваратранспартныя дакументы на кожную адзінку тавару, як гэтага патрабуе ўказ прэзідэнта № 222.
Прадпрымальнікі не паверылі вусным запэўніванням прадстаўнікоў улады аб тым, што іх чапаць не будуць да выпрацоўкі ўрадам схемы рэалізацыі рэшткаў тавараў. Таму і не распачыналі працу — прынамсі ў сакавіку. 

У гомельскім гандлёвым цэнтры "Сакрэт" мясцовыя прадпрымальнікі сабраліся на стыхійны сход. Адкрываючы яго, старшыня рады прадпрымальнікаў Наталля Дасько заявіла: "З сённяшняга дня, 1 сакавіка, набыў моц указ прэзідэнта № 222 — ён забараняе працаваць прадпрымальнікам з рэштай тавараў, набытых раней без дакументаў. Такога тавару ў многіх засталося вельмі шмат, бо пры цяперашняй нізкай пакупніцкай здольнасці насельніцтва рэалізаваць яго было немагчыма. Напярэдадні прадпрымальнікі да сёмай гадзіны вечара працавалі. А пасля з сёмай да 12-й гадзіны ночы мы мелі права вывезці рэшту тавару без канфіскацыі, што ўсе прадпрымальнікі і зрабілі". 

Удзельнікі сходу гаварылі, што іх калегі з так званага Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, маюць магчымасць працаваць вольна — ніхто іх не дратуе патрабаваннямі мець сертыфікаты на кожную адзінку тавару. Беларусь жа невядома з якіх прычынаў, так бы мовіць, бяжыць наперадзе паравоза. Пра гэта, у прыватнасці, казала прадпрымальніца Святлана Калачова: "У сто пяты раз хачу сказаць, што ўказ № 222 — сыры, ніякі. Прадпрымальнікі дзяржаў Мытнага саюза — Расійскай Фэдэрацыі, Казахстана — могуць працаваць без такіх дакументаў. У нас жа выставілі надзвычай жорсткія ўмовы. У нас павінны быць накладныя, усе сертыфікаты. Нам прапануе ўлада залазіць у нейкія там рэестры, знаходзіць нейкія сайты, каб усё правяраць. Разумееце, гэта вар`яцтва. Хто мы такія на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, у той жа Маскве, на малых і вялікіх рынках? Як мы можам несці адказнасць за тамтэйшыя фірмы, якія нам даюць дакументы ці не даюць іх? Фірмы маскоўскія з намі наогул працаваць не хочуць. Калі яны чуюць, што мы з Беларусі і мы хочам узяць у іх тавар з дакументамі, яны кажуць: "Выбачайце, вы нам не цікавыя". 

Большасць прадпрымальнікаў закрыліся да таго часу, пакуль не будуць адмененыя новаўведзеныя патрабаванні да пацвярджэння тавару. У іншым разе наогул спыняць сваю дзейнасць і пойдуць станавіцца на ўлік у цэнтры занятасці як беспрацоўныя. 

Удзельнікі сходу скандавалі: "Указ № 222 — адмяніць!"

БелаПАН, 6 сакавіка 2015
 
Дата публикации:06.03.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:879
 
Ключевые слова:
Сертификат Предпринимательство Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме