https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За час аперацыі "Нагляд" супрацоўнікі міліцыі праверылі па месцы жыхарства каля 63 тысяч раней судзімых грамадзян


У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі падведзеныя вынікі спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Нагляд", накіраванага на прафілактыку рэцыдыўнай злачыннасці.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, асноўныя намаганні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў былі сканцэнтраваныя на кантролі над асобамі з нязнятай і непагашанай судзімасцю, папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў з іх боку, а таксама аказанні ім сумесна з зацікаўленымі ведамствамі дапамогі ў сацыяльнай адаптацыі, перш за ўсё ў працаўладкаванні.

Цяпер на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях органаў унутраных спраў стаіць больш за 84 тысячы асоб з судзімасцю.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Беларусі Сяргея Аляшкевіча, за час правядзення СКМ "Нагляд" супрацоўнікі міліцыі праверылі па месцы жыхарства каля 63 тысяч грамадзян, што знаходзяцца на ўліку. Падчас работы да асоб з судзімасцю прымяняліся меры індывідуальнай і агульнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Асаблівая ўвага надавалася грамадзянам, за якімі ўстаноўлены прэвентыўны нагляд. Ажыццёўлена звыш 7 тысяч начных і кантрольных праверак такіх асоб. У выніку за парушэнне заканадаўства аб прэвентыўным наглядзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 645 чалавек, распачата 88 крымінальных спраў. Таксама падчас мерапрыемстваў адшукана 156 асоб, якія пакінулі месца жыхарства для таго, каб ухіліцца ад адбывання пакарання.

Ва ўзаемадзеянні з наркалагічнай службай супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў на ўлік у наркалагічныя дыспансеры (кабінеты) пастаўлена больш за 600 раней судзімых, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Сумесна з органамі па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва аказана садзеянне ў працаўладкаванні больш чым 600 грамадзянам з судзімасцю.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 красавіка 2015
 
Дата публикации:19.04.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1199
 
Ключевые слова:
Криминал Безопасность Профилактика Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме