https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маладзёжныя бізнес-інкубатары створаць у кожным раённым цэнтры Беларусі


Аб гэтым паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
"Адразу пасля наведвання прадпрыемства "Маладзёжная сацыяльная служба" мы з кіраўнікамі мясцовых Саветаў дамовіліся, што маладзёжныя бізнес-інкубатары будуць створаны ў кожным раённым цэнтры. Не абавязкова такія ж маштабныя, як у Мінску, але яны павінны быць", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён падкрэсліў, што такая пляцоўка сама па сабе з`яўляецца ўнікальнай. Бо ў адным будынку збіраюцца маладыя крэатыўныя людзі розных спецыяльнасцей, якія падтрымаюць адзін аднаго, дапамогуць парадай, акажуць паслугу. На думку Міхаіла Мясніковіча, існуючая ў рэгіёнах сістэма бізнес-інкубатараў павінна стаць больш жывой, і ў гэтым пытанні вялікая роля адведзена кіраўнікам структур. "Кіраўнік павінен жыць гэтай справай. І чым больш у нас будзе ініцыятыўных і крэатыўных людзей, тым лепш будзе развівацца прадпрыемства", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

У час наведвання КУП "Маладзёжная сацыяльная служба", дзеючага як інкубатар малога прадпрымальніцтва, Міхаіл Мясніковіч не толькі азнаёміўся са структурай прадпрыемства, але і паразмаўляў з рэзідэнтамі інкубатара. У размове са старшынёй Савета Рэспублікі маладыя прадпрымальнікі адзначылі, што яны гатовы выйсці за межы Мінска і зацікаўлены ў рабоце з рэгіёнамі. Гэту ідэю падтрымаў Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што ў маладзёжным асяроддзі сканцэнтраваны найвялікшы патэнцыял, і задача органаў улады - дапамагчы ўключыць гэты патэнцыял у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі. "Многія з праектаў, якія ініцыіруюцца моладдзю, заслугоўваюць таго, каб быць рэалізаванымі як на новых, так і на дзеючых прадпрыемствах", - адзначыў ён.

КУП "Маладзёжная сацыяльная служба" зарэгістравана ў якасці інкубатара малога прадпрымальніцтва ў 2009 годзе. Прадпрыемства створана для аказання эфектыўнай падтрымкі маладым прадпрымальнікам, якія пачынаюць сваю дзейнасць. Цяпер на плошчах інкубатара размешчана больш за 120 прадпрыемстваў, за час работы выпушчана 16 прадпрыемстваў.

Для функцыянавання інкубатара са сродкаў бюджэту ў 2009-2014 гадах зрасходавана Br16,2 млрд. Эфектыўнасць выдзялення бюджэтных сродкаў на развіццё структуры эканамічна апраўдана. Так, за ўвесь перыяд работы інкубатара яго прадпрыемствамі выплачана ў бюджэт падаткаў і збораў на Br26,4 млрд, створана 575 рабочых месц.

27 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.02.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:850
 
Ключевые слова:
Бизнес-инкубатор Молодёжь Беларуси Социальная служба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме