Як паведамілі ў цэнтральным апараце СК, мужчына размяшчаў у інтэрнэце свае сайты, на якіх шляхам размяшчэння банераў і гіперспасылак на іншыя рэсурсы сеткі рэкламаваў розныя тавары і паслугі.
За гэты час абвінавачванаму і яго кампаньёнам удалося зарабіць больш як 700 тысяч долараў ЗША, пры гэтым пра сваю дзейнасць па размяшчэнні рэкламы ў інтэрнэце і памерах заробку ён не інфармаваў падатковую інспекцыю.
Для атрымання грашовых сродкаў ад такога бізнесу мужчына выкарыстоўваў замежныя плацежныя сістэмы, што абцяжарвала выяўленне яго дзейнасці падатковымі і праваахоўнымі органамі.
Падчас следства абвінавачваны добраахвотна пагасіў частку атрыманага ім злачыннага даходу, накладзены арышт на яго банкаўскія рахункі.
Апрача таго, у час расследавання ўстаноўлены факты рэкламавання абвінавачваным у сетцы не толькі легальных тавараў і паслуг, але і парнаграфічных матэрыялаў.
За згаданыя дзеянні мужчыну выстаўлена абвінавачанне на падставе ч. 3 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) і ч. 2 арт. 343 КК (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў).