https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнікі КДК і БРСМ уручылі пашпарты лепшым прадстаўнікам моладзі Мінска, Мінскай і Гомельскай абласцей


Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў і першы сакратар ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Андрэй Белякоў 11 сакавіка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пашпарты юным грамадзянам Беларусі.
У Камітэце дзяржаўнага кантролю ў час ўсебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!" 11 сакавіка прайшла цырымонія ўручэння нацыянальных пашпартоў 14-гадовым падлеткам - 18 лепшым прадстаўнікам моладзі Мінска, Мінскай і Гомельскай абласцей. Большасць з іх - пераможцы і прызёры школьных алімпіяд, актыўныя ўдзельнікі творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў.

У сваю чаргу адна з атрымаўшых пашпарт дзяўчат падарыла кіраўніку КДК сувенір, выраблены ўласнымі рукамі.

Неабходна адзначыць, што ўсебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", праводзімая Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, заняла дастойнае месца сярод рэспубліканскіх патрыятычных праектаў, карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай з боку органаў дзяржаўнай улады. З 2004 года тысячам юнакоў і дзяўчат ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна такія цырымоніі, прысвечаныя Дню Канстытуцыі, праводзяцца і ў Камітэце дзяржаўнага кантролю.

11 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1073
 
Ключевые слова:
Паспорт БРСМ Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме