https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Танкавы батальён 11-й брыгады УС Беларусі праводзіць кантрольныя стрэльбы


У Беларусі прадаўжаецца другі этап праверкі баявой гатоўнасці падраздзяленняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
"З асобным танкавым батальёнам 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады праходзяць кантрольныя заняткі па агнявой падрыхтоўцы. На працягу ўсяго дня асабовы склад будзе выконваць кантрольныя стральбы з узбраення Т-72Б і БМП-2, а таксама адпрацоўваць практыкаванні па ваджэнні баявых машын", - расказалі ў ведамстве.

Як паведамлялася, 24 красавіка гэты танкавы батальён і аэрамабільная рота 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады выканалі вучэбна-баявыя задачы па барацьбе з умоўным незаконным узброеным фарміраваннем і дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка на палігоне Барысаўскі. Дэсантнікі адбылі на месца пастаяннай дыслакацыі, а танкісты засталіся для правядзення стрэльбаў.

25 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1119
 
Ключевые слова:
Танки Учения Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме