https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Белстат: Узровень беспрацоўя ў Беларусі складае 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец лютага 2014 года склаў 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец лютага 2013 года — 0,6%).

У эканоміцы Беларусі ў студзені—лютым 2014 года былі занятыя 4 млн. 487 тыс. чалавек, што на 1,3% менш, чым за такі ж перыяд 2013 года.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец лютага 2014 года склала 23,2 тыс., што на 11,6% менш, чым на канец лютага 2013 года, і на 2,1% больш, чым на канец студзеня 2014 года.

Арганізацыямі Беларусі (без малых і мікраарганізацый без ведамаснай падначаленасці) у лютым 2014 года было прынята на працу 53,8 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 2,9 тыс., або 5,5% ад агульнай колькасці прынятых. Звольнены па розных прычынах 55,1 тыс. чалавек (1,7% сярэднемесячнай колькасці), з іх 6,5% — за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9% — у сувязі са скарачэннем колькасці ці штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (адносіны колькасці прынятых да ліку звольненых) у лютым 2014 года склаў 0,976 (у лютым 2012 года — 1,022).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2014
 
Дата публикации:31.03.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:768
 
Ключевые слова:
Статистика Безработица Трудоустройство Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме