https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Віцебск з`яўляецца радзімай галоўнага павароту ў мастацтве ХХ стагоддзя


Такое меркаванне выказаў 2 красавіка ў Віцебску журналістам расійскі рэжысёр Аляксандр Міта перад закрытым паказам фільма "Шагал - Малевіч".
Аляксандр Міта падкрэсліў, што Віцебск - гэта не толькі радзіма Шагала. "Выдатны мастак у сваёй школе даў прытулак усім вярхам рускага авангарда. І Лісіцкі, і Ермалаева, і Казімір Малевіч (вялікі геній сусветнага жывапісу, якому ў карціне пакланіліся) былі ў гэты час у Віцебску. Віцебск як радзіму Шагала выдатна ведае ўвесь свет, але Віцебск - гэта і месца, дзе Малевіч сфармуляваў усе галоўныя палажэнні свайго вучэння аб супрэматызме, які стаў пачаткам абстрактнага мастацтва. Віцебск - гэта радзіма галоўнага павароту ў мастацтве ХХ стагоддзя", - сказаў рэжысёр.

Аляксандр Міта падкрэсліў, што менавіта Малевічу мы абавязаны сучаснымі сілуэтамі будынкаў. "Ён адвёў убок грэчаскія калоны і ўстанавіў стыль небаскробаў. І гэта вельмі паважаюць ва ўсім свеце. Японскія архітэктары пабудавалі горад, дзе дамы створаны з эскізаў Малевіча. Ён - адзін з кіраўнікоў мастацкага руху, мастацкай думкі ХХ стагоддзя", - сказаў рэжысёр.

Два мастакі, вобразы якіх створаны ў карціне, абсалютна розныя. "У іх розныя палі. Ніхто не скажа, што ён любіць Малевіча. Рэвалюцыянераў не любяць - імі захапляюцца. А Шагал увесь ад кончыкаў валасоў да зямлі створаны для любові. Яго любяць усе. У свеце няма краіны, дзе ў мастацкім магазіне не было б рэпрадукцый Шагала. Ён усюды - у гасцініцах, у офісах, у кватэрах. Ён неймаверна і разнастайна любімы. І кожны раз у кожнай графіцы і кожнай карціне ёсць маленькае згадванне пра Віцебск. Ён любіць Віцебск, і цяпер Віцебск па ўсёй зямлі. Мы рады, што таксама далучыліся да гэтай віцебскай любові і нешта зрабілі, каб Віцебск атрымаў яшчэ больш славы", - падзяліўся думкамі і эмоцыямі рэжысёр.

Успамінаючы здымачны працэс у Віцебску, ён падкрэсліў, што гэта была самаадданая і душэўная праца. "Вяртаюся ў Віцебск як на сваю другую радзіму з цеплынёй і ўдзячнасцю", - сказаў рэжысёр.

Перадпрэм`ерны паказ поўнаметражнай стужкі "Шагал - Малевіч" прайшоў у Маскве 31 сакавіка. У Беларусі фільм будзе прадэманстраваны пад патранатам Міністэрства культуры ў 17 кінатэатрах розных гарадоў.

3 красавіка 2014, Віцебск
Алена Ціханава - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1283
 
Ключевые слова:
Віцебск Кинематограф Малевич Шагал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме