https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ВПС і войскі ППА Беларусі правялі лётныя выпрабаванні паветранай сістэмы кіравання


Ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі правялі лётныя выпрабаванні паветранай сістэмы кіравання.
Была створана паветраная абстаноўка, у адпаведнасці з якой у беларускім небе з`явіўся ўмоўны самалёт-парушальнік, у ролі якога выступіў Іл-76, на яго борце і дзейнічала найноўшая сістэма кіравання. Умоўнае неапазнанае паветранае судна было выяўлена радыёлакацыйнымі сіламі ў раёне Маладзечна. Яму на перахват з ваеннага аэрадрома ў Баранавічах быў накіраваны знішчальнік МіГ-29. Пры падлёце да ўмоўнай цэлі ў лётчыка-знішчальніка было заданне знайсці цэль, класіфікаваць яе, выйсці з пілотамі на сувязь. Пры выкананні гэтай задачы аказалася, што выяўлены самалёт не з`яўляецца парушальнікам, а церпіць бедства - на яго борце выйшлі са строю ўсе сістэмы навігацыі, борт збіўся са свайго маршруту. У такой сітуацыі знішчальнік аказаў дапамогу самалёту, які цярпеў бедства, дапамог яму сарыентавацца і суправадзіў на аэрадром пасадкі ў Баранавічах.

Увесь гэты час на борце Іл-76 на мультымедыйных маніторах у рэжыме рэальнага часу паказвалася рэальная паветраная абстаноўка, у тым ліку перамяшчэнне як умоўнай цэлі, так і самалёта-знішчальніка. Такім чынам, на борце паветранага судна дзейнічаў камандны штаб, куды сцякалася ўся інфармацыя з наземных радыёлакацыйных станцый. Як расказалі ў Міністэрстве абароны, гэта сістэма кіравання можа таксама, знаходзячыся ў паветры, прымаць даныя з усіх лакацыйных сістэм, у тым ліку самалёта далёкага лакацыйнага выяўлення ВПС Расіі А-50. "Гэта сістэма дае магчымасць адсочваць рэальную абстаноўку на зямлі, моры і ў паветры кіраваць як паветранымі суднамі, так і наземнымі зенітнымі комплексамі", - расказаі ў Мінабароны. Там дадалі, што гэта распрацоўка беларускай вытворчасці.

Акрамя таго ў Мінабароны адзначылі, што вучэбная сітуацыя, падобная да сённяшняй, ствараецца перыядычна для таго, каб у сіл ВПС і войскаў ППА была магчымасць адпрацаваць свае дзеянні ў выпадку ўзнікнення няштатнай сітуацыі.

4 красавіка 2014, Баранавічы
Віталь Пятровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1074
 
Ключевые слова:
Военные учения Противовоздушная оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме