https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 11,6 тыс. назваў кніг выдадзена ў Беларусі ў 2014 годзе


Аб гэтым паведаміла 3 лютага на прэс-канферэнцыі міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
Паводле слоў міністра, Беларусь застаецца чытаючай краінай, з году ў год не адбываецца змяншэння колькасці кніг, што выдаюцца ў краіне на аднаго жыхара. Гэта лічба застаецца прыкладна адной і той жа - 3,3 экзэмпляра кніжных выданняў, і яна параўнальная з пазіцыямі ў кнігавыданні ў Расійскай Федэрацыі. Агульная колькасць кніг, выдадзеных за 2014 год, - 11 тыс. 613 назваў, тыраж - 31,12 млн экзэмпляраў. Па назвах прырост склаў 1,5 працэнта, тыраж зменшыўся на 0,5 працэнта, сярэдні тыраж кнігі склаў 2,7 тыс. экзэмпляраў. 

Нягледзячы на тое, што новыя тэхналогіі актыўна ўкараняюцца ў сучаснае жыццё, друкаваная кніга не здае свае пазіцыі, лічыць міністр інфармацыі, што чарговы раз пацвярджае: Беларусь - краіна, якая чытае і выдае. Лілія Ананіч дадала, што не адбываецца зніжэння колькасці кніг, якія выдаюцца на беларускай мове. Апошнія 3-4 гады лічбы па выданні кніг на беларускай мове прыкладна аднолькавыя, адлюстроўваюць рэальнае моўнае становішча. Каля 10-11 працэнтаў кніг на беларускай мове выдаюць галоўным чынам дзяржаўныя выдавецтвы: выдавецкі дом "Звязда", "Мастацкая лiтаратура", "Народная асвета", "Беларуская навука", а таксама прыватныя "Аверсэў", "Белы вецер" і іншыя. 

Міністр расказала, што ў мінулым годзе з дзяржаўнай падтрымкай працягваўся выпуск энцыклапедычнай літаратуры, кніг серыі "Гарады і вёскі Беларусі", працягвалася выданне шматтомніка Уладзіміра Караткевіча, завершаны выпуск збору твораў Івана Шамякіна, убачылі свет сачыненні па гісторыі краю і серыі кніг аб гістарычных асобах. Гэта тыя знакавыя праекты, якія ўпрыгожваюць нацыянальнае кнігавыданне і паказваюць, што дзяржава падтрымлівае кнігу, якая развівае і ўмацоўвае нацыю, упэўнена міністр інфармацыі.

Лепшыя беларускія кнігі, што ўбачылі свет у 2014 годзе, сталі ўдзельнікамі 54-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Вынікі падведзены ўжо, заслужаныя ўзнагароды лепшым з лепшых выданняў будуць уручаны ў дні XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Але ўжо сёння гэтыя ўзоры трэба чытаць і прапагандаваць, лічыць Лілія Ананіч.

Яна дадала, што ў Беларусі працуюць 450 выдавецкіх арганізацый, пераважная большасць з якіх - недзяржаўныя. Звыш 750 распаўсюджвальнікаў працуюць на рынку друкаванай прадукцыі, які дэманструе рост. "Нягледзячы на сцвярджэнне, што друкаваная кніга страчвае свае пазіцыі, мы бачым, што яна застаецца адной з галоўных нашых каштоўнасцей, важнейшым складнікам у развіцці чалавека як асобы", - сказала Лілія Ананіч.

3 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1446
 
Ключевые слова:
Выставка Ярмарка Книгоиздание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме