https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын


Тэкст віншавання публікуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Мы аддаём даніну глыбокай павагі і захаплення маці, жонкам, дочкам, сёстрам, калегам. Удзячныя ім за іх разуменне і падтрымку, спакой і ўтульнасць у доме, усмешкі нашых дзяцей і цяпло любячых сэрцаў. Ваша жыццёвая мудрасць, душэўнасць і ўменне суперажываць робяць жыццё цудоўным і добрым", — гаворыцца ў віншаванні.

"Спакон вякоў з`яўляючыся захавальніцамі дамашняга ачага, сямейнага шчасця і дабрабыту, сёння вы рэалізуеце свае лепшыя якасці і ў прафесійнай сферы, актыўна ўдзельнічаеце ў палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці краіны. Дзяржава ўдзячная вам за стваральную працу на карысць роднай Айчыны", — зазначыў кіраўнік дзяржавы.

"Няхай гэты светлы святочны дзень падорыць вам цудоўны настрой, натхненне і радасць зносін са сваякамі. Здароўя вам, міру, згоды і кахання", — пажадаў жанчынам прэзідэнт.

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2014
 
Дата публикации:07.03.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1118
 
Ключевые слова:
Международный женский день 8 марта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме