https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Акцыя БРСМ "Мы - грамадзяне Беларусі!" з`яўляецца ўзаемавыгадным праектам дзяржавы і моладзі


Такое меркаванне выказаў 12 сакавіка журналістам першы сакратар ЦК ГА "БРСМ", намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Бузоўскі.
"Гэта ўзаемавыгадны выхаваўчы, грамадзянска-патрыятычны праект, які, думаю, і ў будучым будзе цікавы як для саміх удзельнікаў, так і для дзяржавы", - сказаў першы сакратар.

Ігар Бузоўскі засяродзіў увагу на тым, што правядзенне акцыі зусім не "пафаснае выхаванне ў моладзі грамадзянскасці і патрыятызму", яна паказвае рэальнае стаўленне да маладых людзей і разуменне таго, што моладзь - наша перспектыва.

Гэтымі днямі па ўсёй краіне па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праходзіць акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!". Штогод з 10 па 15 сакавіка прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, ганаровыя людзі, ветэраны вайны і працы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць юнакам і дзяўчатам нацыянальныя пашпарты. 12 сакавіка галоўны дакумент маладым людзям з Гродзенскай і Мінскай абласцей уручыў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

БЕЛТА, 12 сакавіка 2014
 
Дата публикации:12.03.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1060
 
Ключевые слова:
БРСМ Молодёжь Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме