Ацяпленне з гэтага дня ўключылі ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах. Ацяпленне паступае таксама ва ўстановы сацыяльнага забеспячэння, спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі, гасцініцы.
Як растлумачылі ў Мінгарвыканкаме, ацяпленне спажыўцоў сацыяльнай сферы (бальніцы, дзіцячыя сады, школы) уключаюць пры ўстанаўленні сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра плюс 10 градусаў на працягу трох сутак.
Звязда, 1 кастрычніка 2024