https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сям`я і дзяржаўнасць заўсёды былі традыцыйнымі беларускімі каштоўнасцямі


Аб гэтым заявіла 8 ліпеня першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу сярод друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацы "Моцная сям`я - моцная дзяржава".
Выступаючы перад пераможцамі конкурсу, Лілія Ананіч звярнула ўвагу на асаблівую ролю СМІ ў фарміраванні іміджу сям`і. "Конкурс павінен актывізаваць асвятленне не толькі сямейнай тэматыкі, але і тых маральных, духоўных каштоўнасцей, якія закладваюцца ў сям`і. Менавіта ў ёй выхоўваюцца тыя каштоўнасці, якія потым вядуць чалавека па жыцці як грамадзяніна, патрыёта і сем`яніна. Сям`я - гэта не толькі ячэйка грамадства, але і апора беларускай дзяржаўнасці. Прэса павінна знаходзіць як мага больш прыкладаў, тэм і ракурсаў, якія паказвалі б шматграннасць інстытута сям`і", - адзначыла першы намеснік міністра.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, конкурс "Моцная сям`я - моцная дзяржава" для Міністэрства інфармацыі з`яўляецца адным з галоўных. "У Беларусі ёсць шмат знакавых праектаў у прамысловасці, навуцы, сельскай гаспадарцы, якімі ганарыцца краіна, але самая галоўная каштоўнасць - гэта людзі", - лічыць Лілія Ананіч.

У гэтым годзе на конкурс "Моцная сям`я - моцная дзяржава" паступіла амаль 60 работ. Пераможцамі ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ" сталі газеты "Звязда" і "Народная газета". За лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ былі ўзнагароджаны газеты "Навіны Палесся" (Столін) і "Да новых перамог" (Клецк). У намінацыі "Лепшыя матэрыялы, якія выйшлі ў эфір рэспубліканскіх тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ" прызы дасталіся аддзелу духоўна-асветніцкіх праграм Дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і радыёстанцыі "Сталіца" Беларускага радыё (публіцыстычная праграма "Землякі"). КУП "Тэлерадыёвяшчальны канал "Гродна плюс" і РУП РТЦ "Тэлерадыёкампанія "Гомель" сталі пераможцамі ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы, якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ". Вядучы фотакарэспандэнт газеты "Народная трыбуна" (Брэст) Аляксей Ганчук узнагароджаны за лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ.

Акрамя таго, спецыяльны дыплом за сістэмную работу па асвятленню сямейна-маральных каштоўнасцей уручаны газеце "Советская Белоруссия". Спецыяльнага дыплома за шырокае і ўсебаковае асвятленне сямейна-маральных каштоўнасцей удастоены газета "Ляхавіцкі веснік" (Ляхавічы) і часопіс "Алеся".

Цяперашні рэспубліканскі конкурс "Моцная сям`я - моцная дзяржава" - трэці па ліку. Яго заснавальнікамі выступаюць Міністэрства інфармацыі і ГА "Беларускі саюз жанчын". Мэта конкурсу - актывізацыя работы журналістаў, накіраванай на павышэнне эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння рэалізацыі дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі, умацаванне прэстыжу інстытута сям`і як асновы дабрабыту грамадства і дзяржавы, усведамленне ролі ў сям`і бацькоў.

8 ліпеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1590
 
Ключевые слова:
Семья Белорусские традиции СМИ Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме