https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску 31 мая адкрыецца іспанскі візавы цэнтр


Змяняецца парадак падачы і атрымання візы беларускімі грамадзянамі для паездак у Іспанію, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Паводле інфармацыі, атрыманай з пасольства Каралеўства Іспаніі ў РФ, пачынаючы з 31 мая па даручэнні іспанскага боку дакументы на атрыманне віз у гэту краіну будуць прымацца ад беларусаў візавым цэнтрам, які адкрыецца ў Мінску па адрасе: вуліца Інтэрнацыянальная, д.36-1, 5-ты паверх, офіс 522 (тэлефон: 392-34-92).

Апрача таго, пасольства Іспаніі паведамляе, што турыстычныя агенцтвы і прыватныя асобы — грамадзяне Беларусі маюць таксама магчымасць аформіць візу непасрэдна ў консульскім аддзеле пасольства Іспаніі ў Маскве, не звяртаючыся да паслуг візавага цэнтра ў Мінску.

У сувязі з пачаткам працы новага візавага цэнтра пасольства Францыі ў Мінску спыняе прадстаўляць інтарэсы Іспаніі ў Беларусі ў дачыненні да дэлегаваных правоў на выдачу віз у краіны Шэнгенскага пагаднення і не будзе далей прымаць грамадзян, якія афармляюць дакументы на атрыманне іспанскай візы.

Дадатковая інфармацыя на сайце www.spainvisa-belarus.com.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 29 мая 2013
 
Дата публикации:29.05.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1389
 
Ключевые слова:
Беларусь-Испания Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме