https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі Андрэй Гайдукоў хацеў стаць агентам ЦРУ ЗША


Спробу ўстанавіць кантакт з амерыканскай спецслужбай ён распачаў у жніўні 2012 года, паведаміў першы намеснік пракурора Віцебскай вобласці Аляксандр Сідаровіч.
"У жніўні 2012 года ў спецслужбу паступіла аператыўная інфармацыя пра тое, што грамадзянін Беларусі хоча ўстанавіць сувязь з адной з разведслужбаў. Ён падрыхтаваў ліст: на англійскай мове напісаў адрас ЦРУ (куды ён звяртаецца), а потым па-руску — хто ён, што сабой уяўляе. Таксама ў лісце былі тры зашыфраваныя варыянты магчымай сувязі з ім. У рамантычна-любоўным такім выглядзе", — расказаў Аляксандр Сідаровіч у інтэрв`ю газеце "Комсомольская правда" в Белоруссии".

Паводле яго слоў, Гайдукоў хацеў пераслаць ліст у ЦРУ, але з тэрыторыі іншай краіны. "Пасля таго як намер наладзіць супрацоўніцтва стаў відавочным, Гайдукову адказалі ў зашыфраванай форме на ліст. Так пачаўся аператыўны эксперымент", — расказаў прадстаўнік пракуратуры.

Як адзначыў Сідаровіч, Гайдукоў мог на электронны ліст не адказваць, выбар быў.

Чаму Гайдукова не затрымалі адразу, а толькі амаль праз тры месяцы, растлумачыў старшы следчы следчага аддзела УКДБ па Віцебскай вобласці Алег Барысевіч: "Завязалася контрразведвальная гульня з гэтым чалавекам. Трэба было зразумець: ці сапраўды ён гатовы ўчыніць злачынства ці гэта нейкія нерэалізаваныя юнацкія фантазіі. Зыходзячы з яго ініцыятывы, з таго, што ён паведамляе ў сваіх лістах, будаваліся далейшыя зносіны. Ён меў канкрэтную мэту: наладзіць супрацоўніцтва і дзейнічаць у інтарэсах гэтай спецслужбы".

У КДБ упэўнены, што ў той сферы, у якой працаваў Гайдукоў, ён мог прадаставіць інфармацыю пра дзейнасць "Нафтана". "Ёсць праграма, у якой акумулююцца даныя па дзейнасці прадпрыемства за пэўныя прамежкі часу, там ёсць статыстыка. Гайдукоў прапанаваў пранесці на працу праграму-шпіён і ўстанавіць яе на камп`ютары. Хоць у яго абавязкі не ўваходзіць праца на камп`ютары. Пры жаданні ён быў гатовы прадаставіць гэту інфармацыю. Але на гэты крок вырашана было не ісці. Нам трэба было толькі ўстанавіць намеры. Але ён са свайго боку не казаў: "Я збіраюся нашкодзіць фізічна". Гаворка ішла толькі пра інфармацыю, пра даныя", — тлумачыць прадстаўнік следства.

Паводле яго слоў, Гайдукову прапанавалі прыехаць у Гродна, прайсці гэтак званыя "агледзіны", каб вызначыць, ці сапраўды гэта ён піша ўсе гэтыя лісты. "Задача была наступная: з`явіцца ў людным месцы ў пэўны час, знаходзіцца ў пэўным пункце паўгадзіны, у руках трэба было трымаць пэўныя апазнавальныя знакі: фанту і сіні файл… Ён прыехаў. Хваляваўся, гэта было прыкметна: аглядаўся, правяраў, стараўся не прыцягваць увагу… У Гродне з ім ніхто не сустрэўся", — распавядае следчы.

Ён адзначае, што ў такой сітуацыі не было сэнсу перапісвацца доўга: "Было зразумела, што чалавек дзейнічае свядома. Яму прапанавалі тайнік, каб устанавіць у межах эксперыменту, што ён дакладна разумее, што працуе са спецслужбамі і гатовы выконваць іх заданні".

Прадстаўнік УКДБ таксама расказаў пра затрыманне Гайдукова ў лістападзе 2012 года. "Да прад`яўлення матэрыялаў справы, доказаў яго дзейнасці, ён быў упэўнены, што супрацоўнічае са спецслужбай ЗША. Ён думаў, што затрымалі не толькі яго, а яшчэ і прадстаўнікоў спецслужбы, якія зрабілі тайнік у плітцы каля віцебскага амфітэатра. І нават падрыхтаваў хадайніцтва, каб яго і яго родных абаранілі, змянілі даныя. Баяўся помсты з боку гэтай спецслужбы", — паведаміў Барысевіч.

Паводле слоў следчага, у тайніку былі грошы. Гайдукоў іх забраў — хацеў кампенсаваць свае расходы на гэтым этапе.

Аператар наваполацкага НПЗ "Нафтан", лідар незарэгістраванага грамадскага аб`яднання "Саюз маладых інтэлектуалаў" быў затрыманы 8 лістапада 2012 года. Практычна з-за поўнай адсутнасці якой-небудзь інфармацыі па гэтай справе ў грамадскасці ўзнікала шмат пытанняў наконт сітуацыі вакол Гайдукова.

Суд над Гайдуковым праходзіў у закрытым рэжыме. Першапачаткова ён абвінавачваўся па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 7 да 15 гадоў.

У выніку Гайдукоў быў асуджаны 1 ліпеня на падставе ч. 1 арт. 14 і арт. 356 заўв. Крымінальнага кодэкса (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі ці разведвальным органам замежнай дзяржавы). Віцебскі абласны суд пад старшынствам Галіны Урбановіч прыгаварыў яго да паўтара гадоў пазбаўлення волі.

Пасля вынясення прысуду Беларускі Хельсінкскі камітэт і закрыты ўладамі праваабарончы цэнтр "Вясна" прынялі сумесную заяву, у якой асуджэнне Гайдукова назвалі неабгрунтаваным і палітычна матываваным. Праваабаронцы прызналі Андрэя Гайдукова палітзняволеным.

БелаПАН

Мінск, 5 ліпеня 2013
 
Дата публикации:05.07.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1749
 
Ключевые слова:
Андрей Гайдуков Шпионаж Спецслужбы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме