https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Лістапад" атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў


Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія Віскуб.
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" атрымаў пастаянную акрэдытацыю ФІАПФ (FIAPF) - Міжнароднай федэрацыі асацыяцыі кінапрадзюсараў.

ФІАПФ складаецца з 31 члена (асацыяцый) 25 краін, якія выпускаюць кінапрадукцыю. Федэрацыя акрэдытуе фестывалі за высокую якасць іх арганізацыі. Патрабаванні ўключаюць такія крытэрыі, як добрыя круглагадовыя арганізацыйныя рэсурсы, па-сапраўднаму міжнародны выбар фільмаў і конкурсных журы, размяшчэнне міжнародных карэспандэнтаў, дасканалыя меры па пераадоленню пірацтва, падтрымка з боку мясцовай кінаіндустрыі, страхоўка ўсіх копій карцін, высокія стандарты афіцыйных публікацый і інфармацыйнага забеспячэння. Акрэдытацыю ФІАПФ маюць больш як 50 кінафестываляў самага высокага класа, у іх ліку Берлінскі, Венецыянскі, Канскі, Манрэальскі і Маскоўскі.

Раней кінафестываль "Лістапад" меў часовую акрэдытацыю ФІАПФ у 2011 і 2012 гадах.

У Мінкультуры адзначылі, што атрыманне пастаяннай акрэдытацыі - значны падарунак ХХ Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю, які пройдзе ў гэтым годзе з 1 па 8 лістапада.

4 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.06.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2041
 
Ключевые слова:
"Лістапад" Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме