https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дачка Шымона Перэса ўзяла ўдзел у цырымоніі памяці ахвяр Халакосту і адкрыцці памятнага знака ў вёсцы Вішнева


Мерапрыемствы былі прымеркаваны да 90-годдзя прэзідэнта.
29 мая ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці прайшла цырымонія памяці ахвяр Халакосту і адкрыццё памятнага знака на месцы, дзе стаяў дом сям`і Перскіх і дзе нарадзіўся дзявяты прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс.

Як адзначыла на адкрыцці памятнага знака дачка Перэса Цвія Вальдэн, бацькі назвалі яе ў гонар прадзеда — равіна Цві Хірш Мельцэра, нашчадка равіна Хаіма з Валожына.

У 1942 годзе ён і многія іншыя яўрэі былі знішчаныя тут нацыстамі. Яўрэяў сагналі ў драўляную сінагогу, дзе іх чакала страшная смерць у агні. Шэсце яўрэяў да сінагогі ўзначаліў Цві Мельцэр.

"Называючы мяне ў гонар прадзеда, бацькі не маглі сабе ўявіць, наколькі цяжкім будзе цяжар нашэння яго імя", — сказала Вальдэн. У гонар бацькоў і прабацькоў яна прачытала малітву на іўрыце.

БелаПАН, 2013 мая 2013
 
Дата публикации:30.05.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1812
 
Ключевые слова:
Холокост Шимон Перес Евреи в Беларуси Валожын
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме