https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Запрашае "Майскі вальс"!


10-11 мая ў Пухавіцкім раённым цэнтры культуры адбудзецца рэгіянальны фестываль песні і музыкі "Майскі вальс" на прыз кампазітара-земляка Ігара Лучанка.
Фундатарамі фестывалю з`яўляюцца Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Саюз кампазітараў Рэспублікі Беларусь.

Згодна з палажэннем, творчы калектыў і адзіночныя выканаўцы павінны прадставіць два творы, адзін з іх — напісаны Ігарам Лучанком.

У 10 гадзін раніцы 10 мая на плошчы каля РЦК пачне працаваць "Горад майстроў", у выставах-продажах якога возьмуць удзел майстры ўстаноў адукацыі і культуры.

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю ў цэнтры культуры адбудзецца конкурсная праграма. Журы пад старшынством кампазітара, народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова вызначыць пераможцаў для ўзнагароджання Гран-пры фестывалю — прыза Ігара Лучанка, а таксама каштоўнымі падарункамі, дыпломамі лаўрэатаў 1, 2 і 3 ступені і дыпломамі ў трох намінацыях.

У другі дзень фестывалю ў 18.00 гадзін у раённым Цэнтры культуры адбудзецца гала-канцэрт з удзелам заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі", Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, арт-групы "Беларусы", балета "Феерыя", В. Алешкі, В. Статкевіча, У. Правалінскага і інш. Прагучыць і рок-опера "Курган".

Звязда
, 8 мая 2013
 
Дата публикации:08.05.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2014
 
Ключевые слова:
Игорь Лученок Фэст культуры Пухавічы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме