https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з мая бягучага года ўзрастуць дзіцячыя дапамогі


Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Яна нагадала, што ў сувязі з уступленнем у сілу новай рэдакцыі закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей" з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей, якiя выхоўваюцца ў сям`і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы, на другое дзіця і наступных дзяцей - 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям`і.

Памер гэтай дапамогі ў бягучым годзе вылічаецца ў наступным парадку: з 1 па 31 студзеня 2013 года прымяняецца сярэднямесячная заработная плата за III квартал 2012 года, з 1 лютага па 30 красавіка 2013 года - сярэднямесячная заработная плата за IV квартал 2012 года, з 1 мая па 31 ліпеня - сярэднямесячная заработная плата за I квартал 2013 года, з 1 жніўня па 31 кастрычніка - сярэднямесячная заработная плата за II квартал 2013 года, з 1 лістапада 2013 года па 31 студзеня 2014 года - сярэднямесячная заработная плата за III квартал 2013 года.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэднямесячная заработная плата работнікаў за I квартал 2013 года склала Br4 млн. 531 тыс. 66. Адпаведна ў маі-ліпені памер штомесячнай дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця - Br1 млн. 585 тыс. 870, на другое і наступных дзяцей - Br1 млн. 812 тыс. 430, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў - Br2 млн. 38 тыс. 980.

"Тыя, хто пражывае на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, як і раней, назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам", - дадала спецыяліст.

Пастановай Савета Міністраў ад 29 красавіка бягучага года нумар 319 зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) - з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года ён складае Br974 тыс. 110. Новы БПМ павысіўся на 5,4 працэнта да нарматыву, які дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка 2013 года (Br924 тыс. 150). На такую ж велічыню ўзрастаюць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе ў маі-ліпені Br9 млн. 741 тыс. 100, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) - Br13 млн. 637 тыс. 540. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржарганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе Br974 тыс. 110 (100 працэнтаў БПМ). Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем`яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) у маі-ліпені складае Br681 тыс. 880, на іншых дзяцей у сям`і (50 працэнтаў БПМ) - Br487 тыс. 60; штомесячная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) - Br974 тыс. 110; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, якое інфіцыравана ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) - Br681 тыс. 880.

30 красавіка, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1964
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Детские пособия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме