https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 17 красавіка зніжаецца на 1,5 працэнтнага пункта да 27 працэнтаў гадавых


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка і замацавана ў пастанове нумар 225 ад 12 красавіка 2013 года.

"Фактычнае і чаканае далейшае запаволенне інфляцыйных працэсаў на фоне дадатнага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі і ўстойлівай сітуацыі на ўнутраным валютным рынку дало магчымасць прадоўжыць паступовае зніжэнне стаўкі рэфінансавання", - растлумачылі ў Нацбанку.

У сакавіку 2013 года прырост спажывецкіх цэн зменшыўся да 1,1 працэнта, пры гэтым базавая інфляцыя склала 0,6 працэнта, што абумоўлівае даволі высокі дадатны ўзровень рэальных працэнтных ставак у эканоміцы.

"Нягледзячы на зніжэнне намінальнага ўзроўню працэнтных ставак, даходнасць рублёвай формы зберажэнняў па-ранейшаму будзе забяспечваць як надзейную абарону ад інфляцыі, так і перавышэнне даходнасці дэпазітаў у замежнай валюце", - дадалі ў Нацыянальным банку.

Папярэдні раз стаўка рэфінансавання была зніжана 13 сакавіка, таксама на 1,5 працэнтнага пункта, - з 30 працэнтаў гадавых да 28,5 працэнта гадавых. Да гэтага стаўка не змянялася на працягу паўгода.

Стаўку рэфінансавання ў 2013 годзе плануецца знізіць да 13-15 працэнтаў гадавых. Разам з тым, як неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі Нацбанка, дынаміка стаўкі рэфінансавання будзе залежаць ад макраэканамічнай сітуацыі, у першую чаргу ў знешнім гандлі і на валютным рынку, а таксама ад узроўню фактычнай інфляцыі. Інфляцыя ў Беларусі за тры месяцы бягучага года склала 5,4 працэнта (у сакавіку - 1,1 працэнта) пры прагнозе на 2013 год не больш за 12 працэнтаў.

15 красавіка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1458
 
Ключевые слова:
Инфляция Белорусский рубль Нацбанк Беларуси Рефинансирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме