https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Смяротнасць дзяцей усіх узроставых груп знізілася ў Беларусі ў 2012 годзе


Аб гэтым 26 сакавіка паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль.
Спецыяліст звярнула ўвагу на такое важнае дасягненне, як зніжэнне дзіцячай смяротнасці да 3,4 праміле: "Па гэтаму паказчыку мы знаходзімся сярод краін з высокім узроўнем развіцця". Таццяна Мігаль адзначыла, што ў 2012 годзе ў Беларусі ўпершыню з 90-х гадоў колькасць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў павялічылася больш як на 20 тыс. і склала амаль 19 працэнтаў насельніцтва, пачалося зніжэнне захваральнасці дзяцей.

На думку спецыяліста, пазітыўныя тэндэнцыі дасягнуты дзякуючы актыўнай сумеснай рабоце ўсіх зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў па рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады. Значная частка намаганняў была накіравана на стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя, прафілактыку дзіцячага траўматызму.

Таццяна Мігаль прывяла яшчэ некалькі паказчыкаў, якія сведчаць аб эфектыўнасці мер, прынятых дзяржавай для стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. Так, каэфіцыент агульнай смяротнасці знізіўся да 13,3 праміле, каэфіцыент смяротнасці працаздольнага насельніцтва - да 4,7 праміле.

26 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.03.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1674
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Детская смертность Медицина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме