https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гран-пры Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт" застаўся ў Магілёве


Гран-пры VIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт" удастоены спектакль Магілёўскага абласнога тэатра лялек па аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра "Гамлет".
На думку журы фестывалю, пастаноўка поўнасцю разбурае стэрэатып аб адсутнасці ў Беларусі эксперыментальнага тэатра.

Работа ўніверсальная, паколькі ў эмацыянальным плане цікавая і звычайнаму, і прафесійна дасведчанаму гледачу. Багацце рэжысёрскіх задум, моцны арсенал выяўленчых сродкаў, іронія, якая гарманічна спалучаецца з драматычнай лініяй, цудоўная ігра акцёраў цалкам выцясняюць руціну з лялечных падмосткаў. Рэжысёр спектакля Ігар Казакоў стварыў яркі вобраз сучаснага Гамлета, дэманструючага паводзіны, ідэі і перажыванні цэлага пакалення.

"З меркаваннямі аб тым, што ў Мінску канцэнтруецца ўсё новае і цікавае, можна абсалютна справядліва паспрачацца, - лічыць сталічны крытык Таццяна Камонава. - Апошнім часам менавіта рэгіянальныя трупы праяўляюць сябе ярка. Прыклад таго магілёўскі спектакль, які чарговы раз даказаў узрастаючую тэндэнцыю якаснай перавагі лялечных тэатраў над драматычнымі".

Лепшай маладой актрысай форуму стала Кацярына Зорына за ролю полькі Гелены ў лірычнай драме "Варшаўская мелодыя", прадстаўленай Санкт-Пецярбургскім драматычным тэатрам "Прытулак камедыянта". Лепшым маладым акцёрам прызнаны Анатоль Бараннік за ролю ў пастаноўцы Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі. Самай дастойнай рэжысёрскай работай аб`яўлены трагіфарс рэжысёра Галіны Жданавай "Рамэа і Джульета" (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр "На Ліцейным"). У намінацыі "Арыгінальнасць сцэнічнай мовы" адзначана паэтычная драма "Палёт над горадам" Ерэванскага дзяржаўнага тэатра лялек імя Аванэса Туманяна.

Спецыяльныя дыпломы форуму атрымалі Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Тараса Шаўчэнкі - за захаванне традыцый рэпертуарнага тэатра (спектакль "Наш гарадок"), Кацярына Ергулевіч - за яркі дэбют у пастаноўцы Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

У Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "М@rt.кантакт" у гэтым годзе прымалі ўдзел восем краін. Сучасныя пастаноўкі для моладзі і аб моладзі на лепшых канцэртных пляцоўках Магілёва прадставілі 14 тэатраў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Арменіі, Літвы, Латвіі і Малдовы. Міжнародны тэатральны фестываль праводзіцца з 2006 года. За гэты час ён стаў адной з самых значных і чаканых культурных падзей не толькі ў абласным цэнтры, але і ва ўсёй тэатральнай прасторы Беларусі. За гады работы на форуме паказана больш за 90 спектакляў. Іх паглядзелі каля 30 тыс. гледачоў.

28 сакавіка 2013, Магілёў
Вольга Ткачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2434
 
Ключевые слова:
Магілёў Фэст культуры Конкурс Театры Беларуси Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме