https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску пачалося традыцыйнае свята "Каласавіны", прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа


1 лістапада ў Мінску распачалося традыцыйнае свята "Каласавіны", якое сёлета прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
У рамках свята ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшоў круглы стол з кіраўнікамі ўстаноў, якія носяць імя Коласа, па актуальных пытаннях папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта сярод моладзі.

Як адзначыла дырэктар Коласаўскага музея Зінаіда Камароўская, такая сустрэча ладзіцца ўпершыню. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі бібліятэк, школ, тэатраў, музеяў і іншых устаноў культуры. "Чаму мы вырашылі іх сёння сабраць — таму што робім агульную справу, — кажа Камароўская. — І ўзнікае шмат розных праблем, розных пытанняў. Але сабраліся яны не толькі пагаварыць аб праблемах, але і пахваліцца, як яны апраўдваюць імя, якое носяць".

Паводле слоў дырэктара музея, 2 лістапада ў рамках "Каласавін" адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя "Якуб Колас. Чалавек. Эпоха.Час", удзел у якой возьмуць звыш паўсотні даследчыкаў. "Заяўлены цікавыя даклады, — паведаміла Камароўская, — радуе, што шмат з іх прысвечаны Коласу і яго акружэнню. Мы ўжо звыш пяці гадоў працуем над гэтай тэмай, каб у рэшце рэшт выдаць адпаведны энцыклапедычны даведнік".

3 лістапада — у дзень нараджэння Якуба Коласа — каля помніка на плошчы яго імя адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак.

Паводле слоў Камароўскай, уся праца музея Якуба Коласа накіравана на папулярызацыю яго творчай дзейнасці. "Усцешна тое, што цікавасць да твораў Коласа павялічваецца", — рэзюмавала яна.

БелаПАН, 1 лістапада 2012
 
Дата публикации:01.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2753
 
Ключевые слова:
Якуб Колас Фэст культуры "Каласавіны"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме