https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Багацце роднай мовы


У рэдакцыйна-выдавецкай установе «Літаратура і мастацтва» выйшаў з друку «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» ў двух тамах.

Выданне рэкамендавана да друку навуковым саветам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па праблемах мовазнаўства.

Аўтар слоўніка — кандыдат філалагічных навук, вядомы паэт, празаік, перакладчык, аўтар больш чым трыццаці кніг паэзіі і прозы, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій Міхась Пазнякоў. Ён сабраў і падаў па семантычных групах эпітэты да амаль 450 найбольш ужывальных назоўнікаў беларускай мовы.

Эпітэтам жа, як вядома, належыць адметная роля сярод іншых стылістычных сродкаў літаратурнай мовы. Яны дапамагаюць канкрэтызаваць, дакладна, усебакова характарызаваць з’яву ці прадмет, узбагачаюць змест выказвання, робяць вобраз яркім, успрымальным і запамінальным. Эпітэты малююць адначасова і сам прадмет, і адносіны да яго. Як падкрэслівае сам аўтар слоўніка, багацце эпітэтаў у мове — паказчык яе развіцця, выразнасці, гнуткасці, здольнасці перадаваць найтанчэйшыя рухі думкі, выяўляць самыя складаныя адценні паняццяў, характарыстык, фарбаў і іх паўтонаў пры апісанні рэчаў, прадметаў, раскрыцці разнастайных з’яў рэчаіснасці, перажыванняў чалавека.

Міхась Кавалёў
Рэспубліка, 27 кастрычніка 2012

 
Дата публикации:27.10.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3168
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме