https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ПРААН аб`яўляе конкурс па адбору прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці для бясплатнай распрацоўкі сайтаў


Пра гэта паведаміў каардынатар інфармацыйнай дзейнасці ПРААН у Беларусі Уладзіслаў Хількевіч.
Конкурс па адбору малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю, распаўсюджваннем тавараў і/або аказаннем паслуг у сферы лёгкай прамысловасці і маюць найбольшы патэнцыял для развіцця электроннага гандлю, праводзіцца ў рамках праекта ПРААН "Удасканаленне знешнеэканамічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Для адабраных на конкурснай аснове прадпрыемстваў будуць бясплатна распрацаваны вэб-сайты, якія змяшчаюць электронныя каталогі тавараў і маюць магчымасць фарміравання заказаў онлайн, рэкамендаваны стратэгіі іх развіцця і папулярызацыі ў сетцы Інтэрнэт, а таксама ажыццёўлена падключэнне да электроннай гандлёвай пляцоўкі, якая распрацоўваецца праектам для паляпшэння экспарту тавараў лёгкай прамысловасці Беларусі.

Для разгляду ў конкурсе прымаюцца заяўкі ад прадпрыемстваў любой формы ўласнасці, якія адносяцца да сферы лёгкай прамысловасці.

Заяўкі прымаюцца з 14 сакавіка па 15 красавіка 2013 года.

13 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.03.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1419
 
Ключевые слова:
Конкурс Лёгкая промышленность Интернет Реклама
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме