https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Продажы Windows 8 стартавалі ў Беларусі


Новая аперацыйная сістэма Windows 8 стала даступнай на беларускім рынку.
Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі Microsoft у Беларусі Міхаіл Маханёк.

Паводле яго слоў, пакуль Windows 8 не мае інтэрфейсу, які дае магчымасць працаваць з выкарыстаннем беларускай мовы. Між тым платформа прадстаўлена на рускай, англійскай, французскай, іспанскай і некаторых іншых мовах.

Продажы аперацыйнай сістэмы Windows 8 стартавалі сёння адначасова ў большасці краін свету. Новая аперацыйная сістэма будзе адрознівацца ад папярэдніц арыентацыяй на работу з сэнсарнымі экранамі. Карыстальнікам стане прасцей уводзіць даныя тактыльным спосабам.

Карпарацыя Microsoft зрабіла платформу больш мабільнай. Так, Windows 8 будзе адначасова ўстанаўлівацца на персанальныя і партатыўныя камп`ютары, планшэты і смартфоны. Хоць звычайна для мабільных устройстваў выкарыстоўваюцца асобныя аперацыйныя сістэмы. У АС прадстаўлена апошняя 10-я версія браўзера Internet Explorer, таксама арыентаваная на сэнсарныя ўстройствы.

З моманту выпуску мінулай АС - Windows 7 - мінула амаль тры гады. Усяго ў свеце больш за 1,3 млрд. чалавек карыстаюцца аперацыйнымі сістэмамі кампаніі Microsoft.

26 кастрычніка 2012, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.10.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1949
 
Ключевые слова:
Windows 8 Операционная система Microsoft у Беларусі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме