https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рынак страхавых паслуг Беларусі неабходна актывізаваць


Аб гэтым заявіў 20-га лютага прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на калегіі Міністэрства фінансаў.
Як адзначыў прэм`ер-міністр, пакуль няма належных вынікаў ад работы Міністэрства фінансаў па развіццю рынку страхавых паслуг. За 2012 год доля страхавых паслуг у ВУП зменшылася на 0,82 працэнта. Гэта доля ў Беларусі ніжэйшая, чым у Расіі, у 1,5 раза, удакладніў прэм`ер-міністр. Пры гэтым Міністэрства фінансаў мае распрацоўкі як зрабіць, актывізаваць гэты працэс, але пакуль неабходных вынікаў няма. "Вы гаворыце, як будзе добра, але чаму гэтага "добра" няма цяпер", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён нагадаў, што да 2015 года Беларусь павінна дасягнуць праграмнага паказчыка 1,2-1,3 працэнта ВУП страхавых узносаў. За выкананне гэтага паказчыка павінны адказваць не толькі галіновыя органы, але і функцынальныя - Мінфін, Міністэрства эканомікі, Дзяржкаммаёмасць.

Акрамя таго, у Адзінай эканамічнай прасторы будзе створаны рэальны адзіны рынак страхавых паслуг. "Мы павінны зыходзіць з таго, што трэба канкурыраваць ва ўмовах АЭП", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Таму страхавым кампаніям ужо цяпер трэба думаць, якая будучыня чакае іх пры нізкіх тэмпах страхавых паслуг, рэзюмаваў прэм`ер-міністр.

20 лютага 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.02.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1769
 
Ключевые слова:
Финансы Страхование Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме