https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэатры з 8 краін прадставяць спектаклі на міжнародным форуме ў Магілёве


Аб гэтым паведаміў 17 студзеня на прэс-канферэнцыі старшыня арганізацыйнага камітэта форуму, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Тэатры з васьмі краін прадставяць спектаклі на VIII Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "М@rt.кантакт", які пройдзе 21-27 сакавіка ў Магілёве.

Аматары Мельпамены ў гэтым годзе ўбачаць менш спектакляў, чым заўсёды, - усяго 14, затое геаграфія тэатраў больш шырокая - у Магілёў прыедуць госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Арменіі, Літвы, Латвіі і Малдовы. Большасць з іх будуць упершыню выступаць на магілёўскіх тэатральных падмостках. Гледачоў чакае насычаная і цікавая праграма, адметнай асаблівасцю якой стане шэраг эксперыментаў у тэатральным мастацтве. "Важна, што свята тэатра ў Магілёве прадаўжаецца, дынамічна развіваецца, абрастае новымі формамі і традыцыямі. Сёння гэты форум заняў дастойную нішу не толькі ў культурным жыцці нашай краіны, але і за межамі. Паўдзельнічаць у ім імкнуцца многія тэатры блізкага і далёкага замежжа", - адзначыў Валерый Малашка.

Паводле слоў дырэктара Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэя Новікава, фармат і канцэпцыя форуму істотна не змяніліся. "У той жа час мы адчуваем, што ў арганізацыі свята трэба нешта мяняць, рухацца далей, развівацца. Не выпадкова на сайце драмтэатра мы адкрылі форум, дзе ініцыіравалі абмеркаванне перспектыў развіцця "М@rt.кантакт", хоць на самай справе гэта зрабіць не так проста. Спадзяюся, што некаторыя крэатыўныя ідэі магіляўчан мы ўвасобім у бліжэйшай перспектыве", - сказаў намеснік старшыні аблвыканкама.

У ліку прынцыповых новаўвядзенняў гэтага года - спектакль пад акрытым небам тэатра з Познані (Польшча). Гэта будзе вельмі яркае і ўражальнае дзеянне - многа святла, музыкі, спецэфектаў, якія магіляўчане змогуць наведаць бясплатна. У гэтым годзе будзе прадстаўлена таксама многа новых работ маладых рэжысёраў і акцёраў. У прыватнасці, Магілёўскі аблдрамтэатр прэзентуе новую маштабную пастаноўку па п`есе Рыгора Горына.

Асаблівы ўпор у гэтым годзе зроблены на спецыяльную праграму, у прыватнасці на яе інфармацыйны і адукцыйны складальнікі. Яна ўключае штодзённыя прэс-канферэнцыі з удзелам журы і крытыкаў па выніках прагляду спектакляў форуму, майстар-класы, а таксама "Майстэрню маладой рэжысуры". У гэтым годзе яе асноўнай мэтай з`яўляецца прыцягненне маладых, яркіх рэжысёраў Беларусі і іншых краін, а таксама тых, якія ўжо сябе зарэкамендавалі, для далейшага супрацоўніцтва з трупай тэатра. У фармаце спецпраграмы будуць праведзены тры чыткі п`ес - упершыню яны будуць адкрыты для шырокай публікі, і перш за ўсё моладзі. Пляцоўкамі творчага эксперыменту стануць аўдыторыі магілёўскіх ВНУ. Студэнцкая моладзь зможа прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні сучаснай тэатральнай драматургіі.

Ацэньваць праграму форуму будзе прадстаўнічае міжнароднае журы з прадстаўнікоў Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Польшчы, Германіі, Літвы.

Праграмай форуму прадугледжаны круглы стол "Сучасная драматургія: погляд маладога рэжысёра". Будуць праводзіцца выстаўкі, прадоўжыць работу маладзёжная рэдакцыя "Весніка "М.@rt.кантакту" і "Майстэрня маладой журналістыкі". Цэны на білеты будуць вельмі дэмакратычнымі - Вr40-100 тыс.

21 студзеня 2103, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2479
 
Ключевые слова:
Магілёў Театральный форум Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме