https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Доля малога бізнесу ў ВУП Беларусі да канца 2015 года павінна павялічыцца да 30 адсоткаў


Пра гэта паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.
Доля малога бізнесу ў валавым унутраным прадукце Беларусі да канца 2015 года павінна павялічыцца да 30 адсоткаў, а колькасць занятых у гэтым сектары эканомікі скласці не менш за 1,8 млн. чалавек. Гэта прадугледжана праграмай дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на 2013-2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў нумар 1242 ад 29 снежня 2012 года.

Праграмай вызначаны мерапрыемствы, накіраваныя на далейшае развіццё ў краіне асноўных відаў дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Галоўныя з іх - фінансавае, маёмаснае і інфармацыйнае забеспячэнне суб`ектаў, а таксама аказанне садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі ўласнай справы. Дакументам прадугледжваецца магчымасць шырокага ўключэння ў прадпрымальніцтва сацыяльна неабароненых груп насельніцтва з дапамогай правядзення семінараў, круглых сталоў з удзелам кіраўнікоў прадпрыемстваў. Дзяржпраграма не выпускае з-пад увагі стартап-рух у Беларусі, для якога запланавана разгортванне сеткі стартап-школ.

У якасці асноўных мэт зацверджанай дзяржпраграмы называюцца такія, як стымуляванне дзелавой актыўнасці, устараненне адміністрацыйных бар`ераў, якія перашкаджаюць вядзенню бізнесу, а таксама павышэнне эфектыўнасці работы і далейшае развіццё інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Для дасягнення заяўленых мэт у 2013-2015 гадах павінны вырашацца задачы па ўваходжанню Беларусі ў лік перадавых краін па вядучых міжнародных рэйтынгах, якія характарызуюць канкурэнтаздольнасць, дзелавое асяроддзе, узровень інавацыйнага развіцця і эфектыўнасць дзяржаўнага кіравання. Гэта будзе садзейнічаць паляпшэнню міжнароднага іміджу і росту даверу ў нацыянальных і замежных інвестараў да праводзімай эканамічнай палітыкі. Развіццё канструктыўнага дыялогу дзяржавы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, грамадскімі арганізацыямі (аб`яднаннямі) прадпрымальнікаў і ўдасканаленне дзяржрэгулявання ўмоў вядзення бізнесу аднесены да не менш важных задач на гэтым шляху.

Праграма дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на новы трохгадовы перыяд прызначана стаць асноўным дакументам урада, які вызначае далейшыя крокі па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу з улікам прыярытэтаў, замацаваных Дырэктывай нумар 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь", а таксама рэалій цяперашняга часу.

Агульную каардынацыю і маніторынг выканання мерапрыемстваў праграмы ажыццяўляе Міністэрства эканомікі Беларусі, а кантроль за эфектыўнасцю і аб`ёмамі выканання гэтых мерапрыемстваў на месцах - аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

11 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1908
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Малый и средний бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме