https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" ў 2012 годзе перавезла амаль на 24% пасажыраў больш, чым у 2011 годзе


Нацыянальная авіяцыйная кампанія "Белавія" ў 2012 годзе перавезла 1.284.201 пасажыра, што на 23,9% больш, чым у 2011 годзе, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
У 2012 годзе перавезена 1.696,7 тоны пошты (на 7% больш).

"Такія вынікі дасягнуты за кошт павелічэння авіякампаніяй аб`ёму перавозак транзітных пасажыраў, грузаў і пошты. "Белавія" мае намер і далей надаваць асаблівую ўвагу развіццю транзітных перавозак", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У снежні 2012 года авіякампаніяй было перавезена 81.952 пасажыры, што на 27% больш, чым у снежні 2011 года. Перавезена 172,4 тоны грузу і пошты (менш на 1,3%).

"Белавія" валодае двума самалётамі Embraer-175, шасцю Boeing 737-500, пяццю Boeing 737-300, чатырма CRJ-100/200 і трыма Ту-154М.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2013
 
Дата публикации:04.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1822
 
Ключевые слова:
Белавиа Авиаперевозки Транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме