https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У дзіцячых садках Беларусі выхавальнікам і іх памочнікам дадаткова аплацяць догляд выхаванцаў


Выхавальнікі змогуць атрымаць дадаткова 36 тысяч рублёў, іх памочнікі — 24 тысячы рублёў.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 26 лістапада 2012 года № 132 "Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2002 года № 24 "Аб устанаўленні пераліку і памераў даплат работнікам устаноў адукацыі за асобныя віды работ".

Пастанова афіцыйна апублікавана 4 студзеня на Нацыянальным прававым партале pravo.by. Яна набыла моц 1 студзеня 2013 года.

Дакумент прадугледжвае дадатковую аплату догляду выхаванцаў дашкольных устаноў: для выхавальнікаў у памеры 15% ад тарыфнай стаўкі першага разраду, для іх памочнікаў — у памеры 10%.

На гэты час тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі складае 240 тысяч рублёў. Адпаведна, выхавальнікі змогуць атрымаць дадаткова 36 тысяч рублёў, іх памочнікі — 24 тысячы рублёў.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2013
 
Дата публикации:04.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2136
 
Ключевые слова:
Дошкольное воспитание Образование в Беларуси Детский сад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме