https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БВФБ за тыдзень дапусціла да абарачэння на другасным біржавым рынку валютныя дзяржаблігацыі на $1 млрд.


Беларуская валютна-фондавая біржа за тыдзень дапусціла да абарачэння на другасным біржавым рынку валютныя дзяржаблігацыі для юрыдычных асоб на агульную суму больш як $1 млрд.
У прыватнасці, з 29 снежня 2012 года да другаснага абарачэння на біржы дапушчаны 13 выпускаў (з 86 па 98-ы) намініраваных у доларах валютных дзяржаблігацый на агульную суму $978 млн. Сёння да абарачэння на другасным біржавым рынку дапушчаны 85-ы выпуск валютных дзяржаблігацый на $100 млн. Гэты выпуск восенню 2012 года набыло ААТ "Банк БелЗЭБ", кіраўніцтва якога пазней заявіла аб намеры прадаць на другасным рынку частку аблігацый на суму $15-20 млн.

Дапушчаныя да абарачэння на другасным біржавым рынку валютныя дзяржаблігацыі ўключаны ў каціравальны ліст "А" першага ўзроўню.

У гандлёвай сістэме біржы будзе ажыццяўляцца цэнтралізаваны разлік паказчыкаў даходнасці, бягучага кошту, значэнняў накопленага працэнтнага (купоннага) даходу і іншых вартасных паказчыкаў і індыкатараў, неабходных для заключэння здзелак з вышэйназванымі аблігацыямі.

Паводле апошніх даных БВФБ, таргі дзяржаўнымі аблігацыямі ў замежнай валюце пакуль не праводзіліся.

Урад Беларусі дазволіў другаснае абарачэнне дзяржаўных аблігацый у замежнай валюце на ўнутраным рынку ў канцы лістапада 2012 года пастановай нумар 1086. Забарона на такія аперацыі дзейнічала з 1999 года. Таксама Мінфін атрымаў магчымасць праводзіць першаснае размяшчэнне валютных аблігацый на біржавых аўкцыёнах нараўне з прамым продажам іх юрыдычным асобам. Эксперты лічаць, што допуск валютных дзяржаблігацый да абарачэння на другасным рынку павялічыць магчымасці пазыкі дзяржавы, прывядзе да істотнага павышэння ліквіднасці рынку валютных дзяржаблігацый і выхаду на яго інвестараў-нерэзідэнтаў.

5 студзеня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1830
 
Ключевые слова:
Финансы Биржевые торги Облигации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме