https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тарыфная стаўка першага разраду павышаецца ў Беларусі з 1 студзеня да Br240 тыс.


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, павышаецца ў Беларусі з 1 студзеня 2013 года да Br240 тыс. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 28 снежня 2012 года нумар 1230.

Пастанова ўрада прынята ў мэтах далейшага павышэння ўзроўню аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, пакупной здольнасці іх заработнай платы, а таксама частковага аднаўлення дыферэнцыяцыі ў аплаце працы бюджэтнікаў. Гэта дасць магчымасць павысіць заработную плату па бюджэтнай сферы ў сярэднім на 6,7 працэнта.

Акрамя таго, пастановай нумар 1230 карэкціруючыя каэфіцыенты да разлічаных па Адзінай тарыфнай сетцы работнікаў Рэспублікі Беларусь (АТС) тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-27-м разрадамі, устаноўлены ў памерах 3,50-1,00, што прывядзе да ўзмацнення дыферэнцыяцыі ў аплаце працы бюджэтнікаў.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны даручана ва ўстаноўленым парадку ўвесці карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі АТС з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў.

Нагадаем, з 1 студзеня 2012 года тарыфная стаўка першага разраду была павышана да Br200 тыс., з 1 мая - да Br210 тыс., з 1 верасня - да Br225 тыс.

29 студзеня 2012, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1887
 
Ключевые слова:
Зарплата Тарифная сетка Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме